25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Данькоў: «А дзе вы былі раней? Людзі ў турмы патрапілі»

30

Вядомы беларускі прадпрымальнік распавёў пра ўмовы вядзення бізнесу ў Беларусі.

Палажэнне справаздачы Сусветнага банка «Вядзенне бізнеса-2011» пра тое, што Беларусь увайшла ў дзясятку краінаў свету, якія палепшылі ўмовы для вядзення бізнесу, пракамэнтаваў для «Радыё Свабода» менскі прадпрымальнік Юры Данькоў, уладальнік «Данькоў клуба». Ён бачыць пэўнае паляпшэнне вядзення бізнесу ў Беларусі:

«Праверак стала менш, скажу шчыра. А што датычыць дакументацыі і справаздачнасці, дык таксама не скажу, што цяпер бухгалтары вельмі скардзяцца на гэта», - кажа бізнэсовец.

Абяцанні ўладаў аб далейшай лібералізацыі Данькоў успрымае скептычна: з 1 студзеня лібералізуюць, а пазней скасуюць.

«Незразумелая сітуацыя: раней былі «вашывыя камерсанты», і раптам свабода ім - ліцэнзіяў не трэба ... Людзі ў турмы патрапілі за неліцэнзаваную дзейнасць, грошы марнавалі штрафнымі санкцыямі, а тут выяўляецца, што гэта ўжо не трэба з наступнага года. Раней трэба было. А заўтра што: прабачце, скажуць, тут нам напісалі, што дрэнна, давайце ўсё скасуем і вернем ранейшыя парадкі?», - задаецца пытаннем Юры Данькоў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках