25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пофала абмяркоўваў з Нарышкіным беларускую сітуацыю

3

Кіраўнік ведамства канцлера ФРГ і кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта РФ абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Адказваючы на пытанне пра ролю Расеі і уплыў беларуска-расейскага канфлікту на хаду бягучай выбарчай кампаніі, кіраўнік ведамства канцлера ФРГ Рональд Пофала распавёў, што тры тыдні таму пабываў у Маскве, і размаўляў з кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта Расеі і з кіраўніком адміністрацыі кіраўніка ўрада Расеі, і з новым мэрам Масквы. «Я не ведаю, наколькі гэты канфлікт будзе ўплываць на выбары. Палітычны клімат адрозніваецца ад папярэдніх гадоў», - сказаў Пофала, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Учора Рональд Пофала сустракаўся ў Менску з апазіцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі.

«Кіраўнік ведамства канцлера ФРГ з'яўляецца даўнім сябрам Беларусі і вельмі добра разбіраецца ў нашай сітуацыі. Ён даў вельмі цвярозую ацэнку перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі, заявіўшы, што выбары вельмі далёкія ад свабодных і іх нават нельга параўноўваць з выбарчымі кампаніямі ў еўрапейскіх краінах. Рональд Пофала адзначыў важнасць Беларусі для Еўразвяза і сказаў, што прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі знаходзіцца пад пільнай увагай як кіраўніцтва Германіі (пра што сведчыць і яго прыезд, і прыезд міністра замежных справаў ФРГ Гіда Вестэрвеле ў Менск), так і кіраўніцтва Еўрапейскага Звяза. Ён пацвердзіў, што на яго сустрэчах у Маскве абмяркоўвалася беларуская сітуацыя», - паведаміў сайту charter97.org лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках