25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што на ўчастках тояць ад назіральнікаў?

20

Назіральніка выдалілі за тое, што ён сфатаграфаваў пячатку на ўрне для датэрміновага галасавання.

Як паведаміў БелаПАН старшыня абласной арганізацыі АГП, адзін з каардынатараў грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары» Васіль Палякоў, з участку для галасавання № 22 у Цэнтральным раёне Гомеля выдалілі незалежнага назіральніка Уладзіміра Анфілава.

Назіральніка выдалілі за тое, што ён сфатаграфаваў пячатку на ўрне для датэрміновага галасавання. Паводле словаў Палякова, старшыня ўчастковай камісіі, прарэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Сяргей Ханеня заявіў назіральніку, што фатаграфаваць можна толькі з дазволу ўчастковай камісіі. Адхіленне ад назірання Анфілаў мае намер абскардзіць. Участак № 22 размешчаны ў корпусе ГДУ імя Ф. Скарыны.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках