25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Унука» з роліка «Схавай бабулін пашпарт» адлічылі з БДУ

83

Загад рэктара пра адлічэнне падпісаны 15 кастрычніка. Увесь гэты час студэнт не ведаў, што ён ужо не мае права наведваць заняткі.

Пра адлічэнне яму паведамілі толькі ўчора. Паводле афіцыйнай версіі, якую пацвердзілі ў дэканаце, прычыны адлічэння – пропуск заняткаў, піша «Наша Ніва».

У дэканаце адмовіліся каментаваць, колькі пропускаў у іншых студэнтаў, ці не з'яўляецца адлічэнне Алега Ануфрыенкі палітычным і дыскрымінацыйным.

Студэнт вучыўся на 5-ым курсе бюджэтнага аддзялення БДУ на факультэце журналістыкі. Усе сесіі здаваў паспяхова, атрымліваў стыпендыю.

«Зняцца ў роліку «Схавай бабулін пашпарт» мяне папрасіў сябар, рэжысёр відэа – Яўген Шапчыц, гэта была яго дыпломная работа, і я не бачыў нічога дрэннага ў тым, каб дапамагчы яму», - кажа Алег Ануфрыенка.

Былы студэнт мае намер у хуткім часе дамагчыся ад універсітэта адказу, чаму пра адлічэнне яму не паведамілі своечасова, а таксама ён не выключае, што абскардзіць рашэнне ў судзе.

Сам Алег працуе ў Белтэлерадыёкампаніі, на тэлеканале «Лад».

«У кіраўніцтва тэлеканала таксама былі да мяне пытанні, хацелі звольніць, але калектыў мяне «адстаяў», - паведаміў журналіст.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках