25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У матэрыялах Wikileaks Беларусь «фактычна мафіёзная дзяржава»

30

У паведамленнях скандальна вядомага сайта Wikileaks з'явілася і Беларусь.

Сайт Wikileaks, які на мінулых выходных пачаў публікаваць у свабодным доступе ў інтэрнэце дэпешы амерыканскіх дыпламатаў, на гэты момант выставіў больш за 600 матэрыялаў, з кожнай гадзінай гэтая лічба расце, перадае «Радыя Свабода».

Паведамленняў з амбасады ЗША ў Менску, якіх, паводле апісання зместу базы дадзеных, налічваецца больш за тысячу, на партале пакуль яшчэ няма. Аднак Беларусь згадваецца ў дзясятках паведамленняў з іншых месцаў.

Акрамя таго, пра Беларусь казаў пракурор Нацыянальнага суда Гішпаніі Хасэ Грында Гансалес, выступаючы 14 студзеня 2010 года са справаздачай пра меры Гішпаніі ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю.

Грында заявіў, што лічыць Беларусь фактычна «мафіёзнай дзяржавай». У Беларусі, як ён сцвярджае, немагчыма разгледзець розніцу паміж дзейнасцю ўрада і груповак арганізаванай злачыннасці, кажацца ў дэпешы, пасланай амбасадай ЗША ў Мадрыдзе.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках