25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джордж Буш, Вацлаў Гавэл і Радаслаў Сікорскі зачытаюць спісы арыштаваных беларусаў

33
Джордж Буш, Вацлаў Гавэл і Радаслаў Сікорскі зачытаюць спісы арыштаваных беларусаў

Шэраг вядомых палітыкаў, правабаронцаў і людзей культуры з усяго свету зачытаюць сёньня ў эфіры Радыё Свабода прозьвішчы затрыманых, асуджаных і зьняволеных апанэнтаў беларускага рэжыму.

Як паведаміў прэс-сакратар польскага МЗС-у Марцін Босацкі, да ініцыятывы далучыцца і міністр замежных справаў Польшчы-Радаслаў Сікорскі.

- Спадар міністр Сікорскі сёння ўвечары будзе ўдзельнічаць разам з палітыкамі, людзьмі культуры, грамадзянскімі актывістамі, у зачытванні спісу асобаў затрыманых а арыштаваны з Беларусі ад 19 снежня. Спадар міністр вырашыў такім чынам далучыцца да выдатнай высакароднай ініцыятывы. Міністэрства Замежных Спраў Польшчы лічыць, што кожны жэст салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі ў гэтыя дні вельмі важны.

Журналіст Радыё Свабода Ян Максымюк назваў іншыя прозьвішчы вядомых людзей, кожны з якіх зачытае 10 прозьвішчаў рэпрэсаваных пасьля 19-га сьнежня беларускіх дэмакратычных актывістаў, паведамляе Радыё Рацыя.

- Спіс пачне зачытваць былы прэзідэнт ЗША Джордж Буш, а завершыць чытанне гэтага спісу з больш як 500 прозвішчаў былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл. Прозвішчы затрыманых на Плошчы у Навагоднюю ноч будуць таксама чытаць міністр замежных спраў Чэхіі, Карэл Шварцэнберг, былы дзяржсакратар ЗША, Кандаліза Райз, вядомы амерыканскі палітолаг Фрэнсіс Фукуяма. З расійскага боку на нашу акцыю адгукнуліся Елена Бонэр, Уладзімір Букоўскі, Сяргей Кавалёў, пісьменнік Барыс Стругацкі ці напрыклад Віктар Ерафееў.

Агучаныя вядомымі людзьмі з усяго сьвету прозьвішчы можна слухаць сёньня ўвечары на хвалях Радыё Свабода, альбо ў інтэрнэце.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках