25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка забыўся, як завуць Сідорскага

68

Падчас спіча перад «народнымі абраннікамі» з беларускім дыктатарам здарыўся канфуз: ён раптам забыўся, як завуць прэм'ер-міністра.

Гэткая важная напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў падзея, якая сведчыць пра тое, што на пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуе чалавек, у якога не ўсё ў парадку са здароўем, мабыць, засталася б незаўважанай для грамадскасці, калі б на гэта не звярнула ўвагу ў сваім блогу Святлана Калінкіна.

«Хто памятае Брэжнеўскія часы - памятае і показкі пра забыўчывасць генеральнага сакратара ЦК КПСС. Сёння чатыры тысячы дэлегатаў, плюс тыя, хто бачыў тэле- і чуў радыётрансляцыю з Усебеларускага сходу сталі сведкамі наступнай сцэны. Лукашэнка пільна глядзеў на Сідорскага і не мог узгадаць, як завуць прэм'ер-міністра. Відаць, такое не ўпершыню, паколькі хтосьці з прэзідыума падказаў гэткае складанае для запамінання імя: «Сяргей Сяргеевіч ...». «Забыўся імя па бацьку прэм'ера, усё з-за гэтай выбарчай кампаніі», - адразу ж спахапіўся Лукашэнка.»

Варта меркаваць, што ў выпадку далейшай ўзурпацыі ўлады Лукашэнкам, беларусаў чакаюць «вясёлыя» часы і апусканне ў гісторыю СССР канца 70-ых - пачатку 80-ых гадоў мінулага стагоддзя. Толькі тады напрошваецца пытанне, а хто на самой справе будзе кіраваць краінай?

Вядома, у інтэрв'ю французскай «Фігаро» Лукашэнка нядаўна заявіў, што на здароўе не скардзіцца і «пацягне» яшчэ адзін тэрмін. Але праўду пра здароўе кіраўніка дзяржавы ў краіне ведаюць хіба што яго асабісты ўрач, ну, і, магчыма, галоўны паплечнік Шэйман.

Так што беларусы павінны быць удзячныя экс-старшыні Вярхоўнага Савета Станіславу Шушкевічу, які пазбавіў краіну ад ядзернай зброі. Бо ў выпадку чаго, зараз нам не давядзецца турбуецца пра тое, у чыіх руках «чамаданчык з кнопкай».

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках