25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БТ адцэнзуравала праграму «Вялікая розніца» (Відэа)

58

У папулярным шоў паказалі пародыю пра «удзел» Лукашэнкі ў праграме «Хто хоча стаць мільянерам?».

Праграма «Вялікая розніца» выходзіць на расейскім тэлеканале ГРТ. У Беларусі праграмы гэтага тэлеканала рэтранслюе канал АНТ. Аднак, як і ў выпадку з перадачай «Пражэктарперысхілтан», частка праграмы «Вялікая розніца», якая высмейвае беларускага кіраўніка, была «выразаная» і не паказаная на тэрыторыі Беларусі.

У пародыі на перадачу «Хто хоча стаць мільянерам?», якую ў рэальным жыцці вядзе Дзмітры Дзіброў, акцёра, які грае Лукашэнку, просяць скончыць фразу «Колькі ваўка не кармі, ён усё адно ў лес глядзіць», адказаць на пытанне, хто з'яўляецца прэзідэнтам Расеі (Пуцін, Мядзведзеў ці Лукашэнка) і г.д. Дапамагчы з адказамі герой праграмы просіць свайго малалетняга сына, падчас праграмы адчытвае па тэлефоне, як дзіця, міністра сельскай гаспадаркі, які «бутуз яшчэ той», а падчас рэкламнай паўзы ўскоквае і пачынае крычаць «Купляйце беларускае малако!».

Шоў «Вялікая розніца» – гэта пародыя. Пры стварэнні кожнага нумара аўтары «Вялікай розніцы» праводзяць скрупулёзную працу з грымам, рэквізітам, касцюмамі. Шмат якія пародыі граюцца ў рэальнай абстаноўцы – напрыклад, калі парадыруецца канкрэтны тэлевізійны праект, дык ўсё адбываецца ў той жа студыі і ў тых жа дэкарацыях, у якіх ён звычайна здымаецца. Вядоўцы - Іван Ургант і Аляксандр Цэкало.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках