25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над Алегам Сурганам перанеслі – апазіцыянер застаецца ў СІЗА

1

Віцебскага апазіцыянера пакінулі пад вартай, нягледзячы на яго хадайніцтва змяніць меру стрымання.

Суд над Алегам Сурганам перанеслі, таму што на працэсе не змог прысутнічаць адвакат. Як паведамляе «Радыё Свабода», самога Алега Сургана пакінулі пад вартай. Суддзя Кастрычніцкага суда Віцебска Алег Буруноў не задаволіў хадайніцтва Алега Сургана, каб яму змянілі меру стрымання.

Адзначым, што з 27-га студзеня Сурган знаходзіцца ў следчым ізалятары. Апазіцыянера абвінавачваюць у тым, што ен напаў на міліцыянта. Яму пагражае ды шасці гадоў пазбаўлення волі.

3 верасня 2009 Алега Сургана і яго малодшага брата Тараса Сургана на прыпынку грамадскага транспарта каля медыцынскага ўніверсітэта затрымалі міліцыянты - там быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. Тараса Сургана адпусцілі адразу, а яго брата адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС Віцебска.

Алег Сурган кажа, што першы пратакол, складзены за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі са сцягам, праз нейкі час знік. А ў другім было запісана, што ен знаходзіўся ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане, нецэнзурна лаяўся, а таксама абражаў супрацоўнікаў міліцыі.

Таксама Алег Сурган сцвярджае, што 3 верасня ў аддзяленні міліцыянты яго збівалі і катавалі. Тарас Сурган выклікаў брату «хуткую дапамогу», калі ўбачыў яго стан. Медыкі зафіксавалі ўдары галавы і рук.

Міліцыянт, які заявіў, што Сурган укусіў яго за палец, накіраваўся на медэкспертызу амаль праз месяц - 30 верасня. Ды суда, які павінен разбіраць гэтую справу, Алег Сурган знаходзіўся на волі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках