25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Салідарнасць» з Беларуссю (Фота)

Лідэры беларускай апазіцыі Андрэй Саннікаў і Станіслаў Шушкевіч наведалі Варшаву па запрашэнні Фонду Леха Валенсы.

Фонд Леха Валенсы - экс-прэзідэнта Польшчы і легендарнага лідэра прафсаюза «Салідарнасць» - штогод праводзіць у Варшаве сустрэчу вядомых палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, праваабаронцаў, аналітыкаў, журналістаў з Польшчы і замежжа. Нашу краіну на мерапрыемстве 27 студзеня прадстаўлялі першы кіраўнік незалежнай Беларусі, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч і лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

Вітаючы ўдзельнікаў сустрэчы, Лех Валенса заявіў, што сёння Еўропе як ніколі патрэбная салідарнасць, якая павінна будавацца на аснове каштоўнасцяў дэмакратыі і свабоды. На думку палітыка, калі Еўропа не створыць трывалы падмурак свайго развіцця з грамадзянскіх і палітычных каштоўнасцяў, яна не здолее справіцца з міжнароднымі праблемамі.

На форуме ў Варшаве Станіслаў Шушкевіч і Андрэй Саннікаў сустрэліся з легендарнымі дзеячамі прафсаюза «Салідарнасць», дэпутатамі Сейма Польшчы (у тым ліку і з кіраўнікамі абедзвюх палат), грамадскімі дзеячамі, журналістамі. Падчас сустрэч абмяркоўвалася палітычная сітуацыя ў Беларусі і роля Польшчы ў дэмакратызацыі нашай краіны.

«Мы ў чарговы раз пераканаліся, што ў Польшчы многія цікавяцца сітуацыяй у Беларусі, перажываюць за тое, што адбываецца ў нас, актыўна абмяркоўваюць новую палітыку Еўразвяза і ставяцца, дарэчы, да яе вельмі скептычна. Многія польскія палітыкі зацікаўленыя ў прадказальнай дзяржаве на мяжы сваёй краіны, і выказваюць надзею, што ў бліжэйшай будучыні Беларусь стане дэмакратычнай дзяржавай», - заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org лідэр «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў.

Станіслаў Шушкевіч і Чэслаў Бялецкі, аўтар знакамітага «Малога канспіратара», выдавец падпольнай літаратуры «Салідарнасці»

Станіслаў Шушкевіч, вядомы польскі акцёр Дэніэл Альбрыхскі, Андрэй Саннікаў

Станіслаў Шушкевіч і Прэзідэнт Варшавы Ханна Гранкевіч-Вальц

Андрэй Саннікаў, Лех Валенса, Станіслаў Шушкевіч (з архіва)

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках