25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За Баранавіцкі лядовы палац дзяржава пераплаціла 660 мільёнаў рублёў

14

Камітэт дзяржаўнага кантролю знайшоў парушэнні пры будаўніцтве баранавіцкага лядовага палаца.

Па падліках супрацоўнікаў КГК, кошт будаўніча-мантажных работ на Баранавіцкім лядовым палацы завышаны амаль на 660 мільёнаў рублёў, паведамляе «Еўрарадыё».

Як ні дзіўна, генпадрадчык - будтрэст №25 - не заўважаны ў завышэнні цэн выкананых работ. Праўда, будтрэст зэканоміў шмат матэрыялаў: выкарыстаў іх менш, чым планавалася, што не заўсёды станоўча ўплывала на якасць выкананага, лічаць дзяржкантралёры.

Больш за ўсіх завысілі кошт сваіх работ субпадрадчыкі. Кіраўнікі мантажнага ўпраўлення завысілі іх на 300 мільёнаў рублёў. Таксама яны падвышалі кошты будматэрыялаў. Вялікая частка начальнікаў упраўлення пакінула ў сувязі з гэтым свае пасады. Так, метр паветраводу гэта прадпрыемства набывала за 52 тысячы рублёў, а на паперы праходзіў па цане 76 тысяч рублёў.

Значна завышалі цэны на свае матэрыялы такія фірмы, як «Аграбуд», «Баранавіцкія аконныя сістэмы».

Між тым старшыня Баранавіцкага міжраённага камітэту дзяржкантролю Мікалай Швай лічыць, што для аб'екта коштам 92 мільярды рублёў суму перавышэнняў можна лічыць нязначнай.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках