25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Краўцэвіч: «Аўтарытарная ўлада Беларусі хоча трымаць усё пад кантролем»

7

Доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч бачыць прычынай пераследу Саюза палякаў не нацыянальны канфлікт, а аўтарытарызм беларускай улады.

Улады не хочуць рэгістраваць Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс. Як нагадвае «Радыё Свабода», на днях міліцыя заняла Польскі дом у Івянцы - адзін з трох, дзе працягвалі падтрымліваць паплечнікаў Борыс. 10 лютага яе прыхільнікі правялі акцыю пратэсту ля Польскага дома ў Гародні, у якім знаходзіцца офіс праўладнага Саюза палякаў на чале з Станіславам Сямашкам.

Доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч мае сталыя сувязі з польскімі калегамі. Ён таксама сочыць за падзеямі, якія звязаны з саюзамі палякаў на чале з Станіславам Сямашкам і Анжалікай Борыс.

«Сітуацыя з канфліктам у Саюзе палякаў, з падзелам яго на дзве часткі, - звязана з характарам беларускай улады і з яе вялікай абмежаванасцю, - заяўляе Алесь Краўцэвіч. - Тут няма канфлікту нацыянальнага, няма жадання зняважыць менавіта палякаў. Тут ёсць жаданне аўтарытарнай улады трымаць усё пад сваім кантролем, каб усе яе баяліся, каб усе яе слухалі, рабілі тое, што яна хоча. Вось калі гэтая ўлада захацела, каб на чале самай вялікай грамадскай арганізацыі краіны - Саюза палякаў стала асоба, адданая лукашэнкаўскай ўладзе, яна гэтага спрабавала дамагчыся ўсімі праўдамі і няпраўдамі».

Алесь Краўцэвіч падсумоўвае:

«Гэтая ўлада не можа дапускаць свабоднага выбару людзей нідзе - ні ў грамадскай арганізацыі, ні ў палітычнай уладзе, ні ў мясцовым самакіраванні, ні ў выбарах парламента ці прэзідэнта. І абмежаванасць улады заключаецца ў тым, што гэта прывяло да канфлікту з моцным суседам, да палітычнага міжнароднага канфлікту, які не патрэбны абсалютна нікому - ні Польшчы, ні Беларусі, ні, па вялікім рахунку, самой уладзе. Гэта чыстай вады глупства, гэта абмежаванасць улады, якая хоча трымаць «за морду» усіх», - сцвярджае гісторык.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках