25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абрабаваны чарговы банкамат

7

Міліцыя вядзе пошук зламыснікаў, якія ўзламалі банкамат у Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці і выкралі грошы.

Пра гэта «Інтэрфаксу» паведамілі ў праваахоўных органах.

«У Клічаўскім раёне ў будынку аднаго з прадпрыемстваў зламыснікі ўзламалі банкамат, які належыць «Белаграпрамбанку», і выкралі грошы», паведамілі ў праваахоўных органах.

«Ідзе пошук зламыснікаў, высвятляецца сума выкрадзеных грошай», адзначылі супрацоўнікі міліцыі.

У апошні час у Беларусі пачасціліся выпадкі рабавання банкаматаў і абменных пунктаў. У студзені гэтага года ў Заводскім раёне Менска быў абрабаваны банкамат, з якога зламыснікі выкралі больш за Br 200 млн, а ў снежні мінулага года здзейснены крадзеж грошай з абменнага пункта валютаў, размешчанага ў сталічным універсаме «Цэнтральны».

У менскім універсаме «Аўтазаводскі» па вул.Варвашэні 10 снежня 2009 года быў знойдзены труп касіркі абменнага пункта валютаў - 21-гадовай мянчанкі. Цела дзяўчыны знайшоў кіроўца-інкасатар, які і патэлефанаваў на спецлінію 102. Як было выяўлена пазней, з абменнага пункта была выкрадзеная выручка ў памеры каля Br35 млн. Па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт.139 «Забойства» КК Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках