25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Транспарант «Свабоду Аўтуховічу!» у цэнтры Менска (Фота)

1

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» працягваюць нагадваць менчукам пра беларускіх палітвязняў.

13 лютага на пуцеправоде над праспектам Пушкіна актывісты вывесілі плакат са словамі «Свабоду Аўтуховічу!» На плакаце таксама былі пазначаныя дата і час правядзення традыцыйнай акцыі, якая пройдзе ў Дзень салідарнасці 16 лютага ў 18.00 на Кастрычніцкай плошчы, паведамляе сайт «Еўрапейская Беларусь».

Нягледзячы на тое, што плакат знаходзіўся ў ажыўленым месцы, ён быў зняты толькі праз пяць гадзінаў пасля вывешвання, позна ўвечары.

Нагадаем, што 8 лютага 2009 года ў Ваўкавыску былі затрыманыя Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка. Ваўкавыскім прадпрымальнікам было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асобаў» узбуджаная справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13).

Лявонава вызвалілі з менскага следчага ізалятара 8 жніўня. 24 верасня з яго былі знятыя ўсе абвінавачванні. Аўтуховіч і Асіпенка працягваюць знаходзіцца ў следчым ізалятары № 1 Менска.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення. У студзені 2010 года ўплывовая міжнародная праваабарончая арганізацыя «Human Rights Watch» прызнала ваўкавыскіх прадпрымальнікаў палітвязнямі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках