25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва адзначае Дзень аднаўлення незалежнасці

4

16 лютага 1918 года на паседжанні ў Вільні Літоўская рада абвесціла аднаўленне незалежнай літоўскай дзяржавы.

Сёння апоўдні прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ прыме ўдзел у цырымоніі ўзняцця сцягоў трох Балтыйскіх дзяржаваў, якая адбудзецца на плошчы Сімонаса Даўкантаса, паведамляе ru.DELFI.lt.

Пасля цырымоніі адбудзецца ўрачыстае набажэнства ў Віленскім кафедральным саборы.

Увечары прэзідэнт і госці, што прыбылі ў Вільню, будуць прысутнічаць на канцэрце з нагоды Дня аднаўлення Літоўскай дзяржавы, які адбудзецца ў Нацыянальнай філармоніі.

Раней Даля Грыбаўскайтэ перадала кветкі сем'ям і блізкім тых, хто падпісаў Акт ад 16 лютага 1918 года. Гэтыя кветкі сёння будуць ускладзеныя да магілаў падпісантаў Акту аб аднаўленні Літоўскай дзяржавы.

«У стварэнні дзяржавы бываюць падзеі, якія істотна змяняюць жыццё народа. Такой падзеяй было абвяшчэнне Акту аб незалежнасці Літвы, які абавязваў нацыю імкнуцца да свабоды. Дваццаць выбітных прадстаўнікоў нашага народа, абраных у Раду Літвы, у гэтым дакуменце выказалі рашучасць народа, што стала падмуркам для аднаўлення незалежнай Літоўскай дзяржавы», - сказала прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ на цырымоніі перадачы кветак.

16 лютага 1918 года на паседжанні ў Вільні Літоўская рада абвесціла аднаўленне незалежнай літоўскай дзяржавы.

У 1940 годзе Літва ўвайшла ў склад СССР, 11 студзеня 1990 года Вярхоўны Савет Літвы абвесціў Акт незалежнасці. У 1991 годзе Літва выйшла са складу Савецкага Саюза.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках