25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка «адказаў» Сікорскаму (Фотарэпартаж)

25

На шчодрыя прапановы Польшчы беларускія ўлады адказалі вельмі хутка - новымі рэпрэсіямі супраць Саюза палякаў.

Нагадаем, што 15 лютага ў Валожыне прайшло першае паседжанне суда над лідэрам арганізацыі Саюза палякаў у Івянцы Тэрэзай Собаль. Кіраўнік СПБ абвінавачваецца ў захопе мясцовага Дома палякаў. Пазоў у дачыненні да Собаль падаў старшыня праўладнага СПБ Станіслаў Сямашка.

Усяго ў розных месцах Беларусі было затрымана каля 40 актывістаў СПБ, якія накіроўваліся ў суд Валожынскага раёна, каб падтрымаць Собаль. Людзей, якія здолелі дабрацца да Валожына, не пускалі ў суд, які незразумела чаму праходзіў на тэрыторыі вайсковай часткі. Актывістаў апазіцыі і журналістаў арыштоўвалі і збівалі.

Міліцыяй было затрымана у тым ліку кіраўніцтва Саюзу палякаў у Беларусі (СПБ) на чале з Анжалікай Борыс.

Борыс аштрафаваная на 30 базавых велічынь (1 млн. 50 тыс. рублёў), прадстаўнікі кіраўніцтва Анджэй Пачобут, Ігар Банцар і Мечыслаў Яскевіч асуджаныя на пяць сутак арышту за арганізацыю 10 лютага ў Гародні мітынгу ў падтрымку Івянецкай арганізацыі СПБ.

11-12 лютага кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў наведаў Польшчу. Яму быў перададзены ліст для Аляксандра Лукашэнкі, дзе польскі бок паведаміў, што можа зрабіць для Беларусі, калі рэпрэсіі ў дачыненні да польскай нацыянальнай меншасці будуць спыненыя. Гаворка ідзе, у тым ліку, аб падтрымцы Беларусі ў пытаннях атрымання чарговага крэдыту МВФ, адмене візавых санкцый, пачатку ў Беларусі часткі праграм «Усходняга партнёрства», і «нават уваход Беларусі на правах паўнавартаснага сябра ў Раду Балтыйскіх дзяржаў». У выпадку, калі рэпрэсіі не спыняцца, Польшча абяцала ўвесці санкцыі.

Узмацненне рэпрэсій супраць Саюзу палякаў, падобна, і стала адказам Лукашэнкі Сікорскаму.

Падаем фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч з газэты «Наша Ніва» з Валожына:

Пад'ехаць да будынку суда было немагчыма.

Уваход у суд ахоўвалі міліцыянты.

Ірэну Валюсь цягнуць у пастарунак.

Ірэну Валюсь дацягнулі.

Тэрэзу Собаль сустракалі з суда гучным «Сто лят!».

Міліцыянт пагражае прысутным адказнасцю за несанкцыянаваны мітынг.

Людзі ў вопратцы камунальшчыкаў уважліва сачылі за падзеямі ля будынка і аператыўна дакладалі абстаноўку.

Кантраляваць палякаў прыехалі і сталічныя міліцыянты - начальнік упраўлення правапарадку МУС Аляксандр Барсукоў (справа) і адзін з камандзіраў менскага АМАПа. Учора яны разганялі маладафронтаўскую акцыю.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках