25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўная Рада зацвердзіла дату інаўгурацыі Януковіча

5

Вярхоўная Рада прызначыла інаўгурацыю новага прэзідэнта Украіны, лідэра Партыі рэгіёнаў Віктара Януковіча на 25 лютага.

Пра гэта паведамляе «Корреспондент.net».

Януковіч прыме прысягу падчас урачыстага паседжання парламента. За прызначэнне інаўгурацыі на 25 лютага прагаласавалі 238 дэпутатаў Рады пры неабходных 226 галасах. Паводле інфармацыі выдання «Дело», выбар даты абумоўлены тым, што Вышэйшы адміністрацыйны суд краіны павінен паспець разгледзець скаргу на вынікі выбараў, пададзеную Юліяй Цімашэнка.

Акрамя таго, афіцыйную змену кіраўніка дзяржавы вырашылі правесці пасля 23 лютага - дня народзінаў дзеючага прэзідэнта Віктара Юшчанкі. Паводле намесніка кіраўніка Партыі рэгіёнаў Ганны Герман, такое рашэнне прынята «чыста з чалавечых памкненняў».

Між тым намеснік кіраўніка бюджэтнага камітэта Рады Алег Ляшко сказаў журналістам, што крыніца фінансавання інаўгурацыі пакуль незразумелая: бюджэт Украіны на 2010 год яшчэ не прынялі. Паводле міністра кабінета міністраў Пятра Крупко, у такой сітуацыі цырымонію павінен аплаціць парламент і Дзяржаўнае ўпраўленне справамі пры прэзідэнце.

14 лютага было абвешчана, што падчас другога тура прэзідэнцкіх выбараў за Януковіча прагаласавалі 48,95% выбаршчыкаў, а за Цімашэнку - 45,47% выбаршчыкаў. У сувязі з гэтым лідэр Партыі рэгіёнаў быў афіцыйна названы абраным прэзідэнтам Украіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках