24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злучаныя Штаты вылучылі новыя абвінавачванні супраць Віктара Бута

1

«Зброевы барон» быў арыштаваны ў сакавіку 2008 года ў адным з пяцізоркавых гатэляў Бангкока па запыце уладаў ЗША.

Федэральныя пракуроры ЗША высунулі новыя абвінавачванні супраць расейскага прадпрымальніка Віктара Бута, які знаходзіцца ў турме Тайланда. Як паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Associated Press, Бут і грамадзянін ЗША Рычард Чычаклі абвінавачваюцца ў парушэнні міжнародных санкцыяў, якія забараняюць пастаўку зброі ў асяродкі узброеных канфліктаў у Афрыцы. Акрамя таго ім інкрымінуецца адмыванне грошай і махлярства.

Раней улады ЗША прад'яўлялі абвінавачванні Буту і яго партнёру ў спробе продажу каля 100 ракетаў класа «зямля-паветра» баявікам Рэвалюцыйных узброеных сілаў Калумбіі (РУСК).

У жніўні 2009 крымінальны суд Тайланда адмовіў ЗША ў экстрадыцыі Бута. Гэтае рашэнне пазней было абскарджанае пракуратурай Тайланда. Рашэнне па апеляцыі, якое, згодна з тайландскім законам, павінна стаць канчатковым і не будзе падлягаць абскарджанню, да гэтага часу не прынятае.

За апошнія паўгады сваякі Бута неаднаразова звярталіся з просьбай выпусціць бізнэсмэна пад заклад, аднак усе іх просьбы былі адхіленыя.

Між тым у красавіку 2009 года суд Тайланда далучыў да справы Бута паказанні Чычаклі, у якіх ён сцвярджаў, што ведаў Бута, аднак не меў з ім агульных справаў. У 2005 годзе амерыканскія ўлады затрымалі Чычаклі, назваўшы яго «фінансавым дырэктарам імперыі Бута». Паведамлялася, што пазней амерыканскі бізнесмен сірыйскага паходжання, ветэран амерыканскай арміі Рычард Чычаклі збег у Расею. Месцазнаходжанне Чычаклі ў гэты момант невядомае.

Нагадаем, што гандляр зброяй Віктар Бут доўгі час служыў афіцэрам у беларускім горадзе Віцебску.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках