25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Анджэя Пачобута нарадзіўся сын

9
У Анджэя Пачобута нарадзіўся сын

Прысуджаны да пяці сутак арышту актывіст Саюза палякаў не змог сустрэць жонку з дзіцем з радзільні.

Сын у Анджэя Пачобута нарадзіўся 12 лютага, за тры дні да яго арышту. Учора яго жонка Аксана была выпісаная з радзільні. Як паведаміла Аксана Пачобут сайту charter97.org, хлопчык нарадзіўся здаровым, вага 3750 гр, рост – 54 см. Сына вырашана назваць Яраславам.

Анджэя Пачобута павінны вызваліць з ізалятара заўтра. «У які час вызваляць Анджэя я не ведаю. Будзем чакаць нашага тату з самай раніцы разам з сынам і старэйшай дачкой», - сказала Аксана Пачобут.

Нагадаем, што лідэры Саюза палякаў Анджэй Пачобут, Ігар Банцар і Мячыслаў Яскевіч былі асуджаныя 15 лютага на пяць сутак адміністрацыйнага арышту судом Ленінскага раёна Гародні. Яны прызнаныя вінаватымі ў арганізацыі 10 лютага ў Гародні мітынгу ў падтрымку Івянецкай арганізацыі СПБ, якая падпала пад ўціск ўладаў.

Сайт charter97.org віншуе Анджэя і Аксану Пачобутаў з нараджэння сына. Жадаем здароўя дзіцяці і яго маме, а таксама спадзяемся, што Яраслаў Пачобут будзе расці ў свабоднай дэмакратычнай Беларусі, за якую змагаецца і яго бацька. За нашу і вашу свабоду!

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках