25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахмадзінежад: «Іран і Беларусь на шляху да вяршыняў прагрэсу»

17

Іранскі дыктатар мае намер узмацняць двухбаковыя стасункі з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

Як паведамляе «Радыё Свабода», іранскія СМІ працягваюць цытаваць выказванні Махмуда Ахмадзінежада пра актуальныя стасункі паміж Тэгеранам і афіцыйным Менскам.

Як піша афіцыйнае агенцтва IRNA, сустракаючыся ўчора з кіраўніком беларускага МЗС Сяргеем Мартынавым, іранскі кіраўнік назваў стасункі паміж краінамі «устойлівымі» і «сяброўскімі».

«Іран і Беларусь пашыраюць стасункі. Гэтыя абедзве краіны знаходзяцца ў пачатку доўгага шляху да вяршыняў прагрэсу, і не існуе ніякіх перашкодаў для ўзмацнення двухбаковых сувязяў», -- заявіў Ахмадзінежад.

Як паведаміў раней іранскі амбасадар у Беларусі Сэед Абдула Хусейні, сёлета Іран мае намер наведаць і Аляксандр Лукашэнка. Паводле афіцыйных звестак, яго візіт будзе прымеркаваны пачатку здабычы нафты на радовішчы Джофейр – сумесным ірана-беларускім праекце.

11 лютага іранскі дыктатар абвесціў Іран ядзернай дзяржавай. У гэты ж дзень ЗША увялі супраць Ірана новыя санкцыі.

Махмуд Ахмадзінежад вядомы жорсткімі разгонамі акцыяў пратэсту і публічным пакараннем смерцю актывістаў апазіцыі.

28 студзеня ў Іране пакаралі смерцю двух апазіцыянераў з 11 прысуджаных да смяротнага пакарання. Яны былі затрыманыя падчас масавых акцыяў пратэстаў, якія адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў, што прайшлі ў чэрвені 2009 года. Тады апазіцыя адмовілася прызнаць перамогу Махмуда Ахмадзінежада і стала перыядычна праводзіць акцыі пратэсту з патрабаваннем перагледзець вынікі галасавання.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках