25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча і Швецыя заклікалі Расею прыбраць ядзерную зброю з мяжы ЕЗ

12

На думку прадстаўнікоў Еўрасаюза, ядзерная зброя з'яўляецца небяспечным напамінам пра мінулую эпоху.

Міністры замежных спраў Швецыі і Польшчы Карл Більдт і Радаслаў Сікорскі заклікалі Расею вывесці ядзерную зброю з раёнаў, якія мяжуюць з зонай Еўразвяза. У прыватнасці, на іх думку, ядзерная зброя не павінна размяшчацца ў Калінінградскай вобласці і на Кольскім паўвостраве.

«Мы разумеем, што Расея - еўрапейская дзяржава, але мы заклікаем Маскву ўзяць на сябе абавязацельства па вывадзе ядзернай зброі з раёнаў, якія прымыкаюць да краін-членаў ЕЗ», - гаворыцца ў артыкуле кіраўнікоў МЗС Швецыі і Польшчы, апублікаваным амерыканскай газетай The New York Times, якую цытуе NEWSru.com.

Акрамя таго, міністры заклікалі РФ і ЗША істотна скараціць колькасць тактычнай ядзернай зброі ў Еўропе.

«У рамках намаганняў па далейшым скарачэнні ядзерных арсеналаў у цэлым, а таксама для ўмацавання веры ў бяспеку ў Еўропе, мы сёння заклікаем лідэраў ЗША і Расеі выступіць за хуткае прыняцце мер, накіраваных на значнае скарачэнне так званых тактычных ядзерных узбраенняў у Еўропе», - адзначаюць міністры.

На думку Більдта і Сікорскага, «такія меры могуць быць прынятыя па выніках перамоваў». «Аднак таксама ёсць прастора і для значных аднабаковых намаганняў», - мяркуюць міністры.

Яны падкрэслілі, што прапанаваныя імі меры «варта разглядаць толькі як крокі ў бок поўнай ліквідацыі такога роду зброі». Сікорскі і Більдт упэўненыя, што ядзерная зброя ў любым выпадку не спатрэбіцца для вырашэння праблемы бяспекі ў Еўропе.

«Гэта зброя - небяспечны напамін пра небяспечну эпоху, якая засталася ў мінулым. Нельга дапусціць, каб яна падвергнула небяспецы нашую агульную будучыню», - адзначаюць міністры.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках