26 лiстапада 2024, aўторак, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Піва забаранілі піць у лесе, пад'ездах і на балконах

172

Пад новыя правілы забароны на распіццё піва падпадаюць не толькі скверы, паркі і стадыёны.

З 23 лютага ў Беларусі забаранілі піць піва ў грамадскіх месцах. Калі парушальнік трапіўся першы раз, дык ён заплаціць штраф ад 1 да 8 базавых велічыняў (35 - 280 тысяч рублёў). Ну а калі яго злавілі з бутэлькай піва другі раз, тады 580 тысячаў, нагадвае «Комсомольская правда в Беларуси».

«Адно з самых распаўсюджаных пытанняў: ці можна піць піва, калі бутэлька загорнутая ў пакет? Не! - адказвае начальнік Фрунзенскага РУУС Алег Гайдукевіч. - Якая розніца, піва ў пакеце ці не?»

Вялікай нечаканасцю стане той факт, што піва нельга піць і на балконе. Як заяўляюць у міліцыі, балкон лічыцца грамадскім месцам.

«Уявіце, вы сядзіце на балконе першага паверху з сябрамі і п'еце піва. Усе людзі, якія праходзяць, бачаць гэта. Натуральна, што балкон - гэта грамадскае месца і піць там забаронена, - заявілі ў міліцыі. - Пад забарону трапляюць балконы ўсіх паверхаў».

Супрацоўнікі менскай міліцыі ў першы ж дзень пачалі штрафаваць парушальнікаў. Напрыклад, у Фрунзенскім раёне сталіцы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі аднаго чалавека, яшчэ чатырох папярэдзілі.

Дзе можна піць піва?

- Дома;

- у кавярнях, у рэстаранах.

Дзе забаронена?

- На вуліцы;

- у скверах, парках, стадыёнах;

- у грамадскім транспарце;

- на прыпынках;

- каля пад'езда на лаўцы і ў самім пад'ездзе;

- у кінатэатры;

- на балконах;

- у лесе, калі там праводзіцца масавае мерапрыемства.

Напісаць каментар 172

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках