25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адміністрацыя прэзідэнта Польшчы: «Дэмакратызацыя Беларусі — гэта фікцыя»

8

Лех Качыньскі працягвае прытрымлівацца прынцыповай пазіцыі ў дачыненні да сітуацыі ў Беларусі.

Ліст Аляксандра Лукашэнкі польскаму прэзідэнту Леху Качыньскаму пацвярджае, што «дэмакратызацыя Беларусі — гэта фікцыя», лічыць кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Польшчы Уладзіслаў Стасяк.

Нагадаем, 23 лютага амбасада Беларусі ў Варшаве абвесціла, што беларускі кіраўнік накіраваў ліст у адказ на зварот Качыньскага ад 16 лютага, дзе той выказаў «заклапочанасць і рашучы пратэст павелічэннем рэпрэсіяў супраць Саюза палякаў у Беларусі». Паводле інфармацыі беларускай дыпмісіі, Лукашэнка «адказаў на ўсе пытанні польскага прэзідэнта і выказаў надзею на збалансаваны і ўзаемапаважлівы дыялог Беларусі і Польшчы для далейшага развіцця сяброўскіх і добрасуседскіх стасункаў паміж краінамі».

Па словах Стасяка, сітуацыя вырашыцца, «толькі калі Беларусь захоча давесці Польшчы і ЕЗ, што можа ўступіць на шлях павагі грамадзянскіх правоў, у прыватнасці правоў нацыянальных меншасцяў».

У адміністрацыі польскага прэзідэнта не агалошваюць змест ліста Лукашэнкі. Як заявіў дзяржсакратар канцылярыі прэзідэнта Павал Выпых, зварот беларускага прэзідэнта ўтрымлівае «агульныя фармулёўкі і не абяцае пераменаў». «Здаецца, што прэзідэнт Беларусі лічыць, што ўсе дзеянні, зробленыя ў апошнія тыдні ў Беларусі, былі найбольш мэтазгоднымі і адпавядаюць стандартам дэмакратычнай дзяржавы», — заявіў Выпых.

Як ужо паведамлялася, прадстаўнік адміністрацыі зазначыў, што Качыньскі мае намер напісаць вярхоўным прадстаўнікам ЕЗ Херману ван Рампею і Кэтрын Эштан пра сітуацыю з польскай меншасцю ў Беларусі і працытаваць пасланне беларускага кіраўніка, нагадвае БелаПАН.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках