25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына завезла ў крамы «нябачныя» Выбарчыя кодэксы

8

У гомельскіх кнігарнях адсутнічае Выбарчы кодэкс у новай рэдакцыі, са зменамі і дадаткамі.

У крамах абяцаюць магчымае з'яўленне кодэкса толькі на наступным тыдні, хаця зараз актыўна ідзе «выбарчая кампанія» - ужо створаныя тэрытарыяльныя камісіі і вызначаныя акругі, адзначае spring96.org.

Тым не менш, яшчэ 12 студзеня на прэс-канферэнцыі старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла журналістам, што Выбарчы кодэкс са зменамі і дадаткамі паступіць у продаж 1 лютага 2010 года.

Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці Гомеля адзначаюць, што карыстаюцца ў падрыхтоўцы да выбараў у мясцовыя Саветы новым кодэксам, скачаным з Інтэрнэту.

Адзначым, што Выбарчых кодэксаў у новай рэдакцыі няма нават у чальцоў выбарчых камісіяў. Як заявіў у інтэрв'ю «Еўрарадыё» чалец менскай гарадской выбарчай камісіі: «Нам сказалі, што дадуць кодэксы, калі надрукуюць. Але пакуль нічога не далі».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках