25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея можа пазбавіць Беларусь часткі бяспошліннай нафты

16

Паміж беларускімі і расейскімі ўладамі наспявае новы канфлікт з-за павелічэння кошту транзіту нафты.

Аб'ём расейскай нафты, які бяспошлінна пастаўляецца для ўнутранага спажывання ў Беларусь, можа быць паменшаны на адпаведны эквівалент у выпадку ўвядзення рэспублікай новых мытных пошлін, што дадаткова спаганюцца, або аналагічных плацяжоў за транзітную сыравіну з РФ. Пра гэта, як перадае «Інтэрфакс», гаворыцца ў зацверджаным урадам Расеі пратаколе, што ўносіць змяненні ў пагадненне паміж РФ і Беларуссю ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў ад 12 студзеня 2007 года.

Як паведамлялася, дадатковае пагадненне да міжурадавай дамовы ад студзеня 2007 года аб умовах гандлю нафтай было падпісана ў Маскве 27 студзеня 2010 года. У адпаведнасці з дакументам, сёлета бяспошлінна ў Беларусь пастаўляецца 6,3 млн. тон, астатнія 15,2 млн. тон з балансавых 21,5 млн. тон - з уключэннем у кошт 100% пошліны.

Згодна з дакументам, аб'ём унутранага спажывання расейскай нафты ў Беларусі на кожны бягучы год карэкціруецца да 1 кастрычніка з улікам фактычнага змянення здабычы сыравіны, вытворчасці і спажывання нафтапрадуктаў у рэспубліцы. Таксама прымаюцца пад увагу аб'ёмы і наменклатура нафтапрадуктаў, выпрацаваных з расейскай нафты ў давальніцкім рэжыме і ўвезеных у РФ.

Аб'ём унутранага спажывання расейскай нафты ў Беларусі на наступныя гады ўзгадняецца кампетэнтнымі органамі: міністэрствам энергетыкі РФ, міністэрствам эканомікі Беларусі і дзяржаўным канцэрнам па нафце і хіміі «Белнафтахім» - да 1 кастрычніка кожнага бягучага года.

У пратаколе таксама гаворыцца, што мытныя органы дзвюх дзяржаў да 1 сакавіка 2010 года павінны падпісаць пагадненне аб парадку абмену інфармацыяй аб экспарце нафты з тэрыторыі Беларусі ў трэція краіны.

У 2007-2009 гадах нафта пастаўлялася ў Беларусь з уключэннем у кошт экспартнай спецпошліны (у 2009 годзе 35,6% стандартнай экспартнай пошліны), якая ўяўляла сабой вартасны эквівалент беларускіх экспартных пошлін на нафтапрадукты, якія перадаюцца ў расейскі бюджэт (85% у 2009 годзе), памер якіх адпавядаў расейскаму ўзроўню.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках