25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу Сяргея Каваленкі перадалі ў Генпракуратуру

7

Апазіцыянер, які вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай ёлцы Віцебска, лічыць, што абвінавачванне ў дачыненні да яго можа быць перакваліфікавана.

Адвакат віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі паведаміў, што яго справа перададзеная ў Генеральную пракуратуру РБ, перадае «Радыё Свабода».

Віцебскі сябра КХП БНФ кажа, што ўжо больш за тыдзень ён не мае ніякіх звестак па сваёй крымінальнай справе: следчы Аксана Муравіцкая яго не выклікае і ніякіх следчых дзеянняў з яго удзелам не адбываецца.

Тое, што яго справу перадалі ў Менск, на думку Сяргея Каваленкі, можа быць звязана з перакваліфікацыяй абвінавачванняў. Да гэтага часу актывіста, які 7-га студзеня вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай ёлцы Віцебску, абвінавачвалі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

У прыватнасці, ён быў абвінавачаны ў парушэнні часткі першай артыкула 339 (наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і дэманструюць відавочную непавагу да грамадскасці, і суправаджаюцца прымяненнем гвалту або пагрозай яго прымянення або знішчэннем або пашкоджаннем чужой маёмасці або адзначаюцца па сваім змесце выключным цынізмам (хуліганства). Пакаранне па гэтым артыкуле - да трох гадоў пазбаўлення волі.

Таксама актывіста абвінавачваюць згодна з артыкулам 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак). За гэта Сяргею Каваленку можа пагражаць пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.

Нагадаем, што 7 студзеня на вершаліне 35-метровай навагодняй ёлкі на плошчы Перамогі ў Віцебску з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг. За гэта быў затрыманы 34-гадовы актывіст Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка. Пастановай пракурора Віцебска 10 студзеня апазіцыянер быў змешчаны ў СІЗА на два месяцы. У дачыненні да яго ўзбуджаная справа па артыкуле 339, частка 2 КК (хуліганства, здзейсненае паўторна, альбо групай асобаў, альбо звязанае з супрацівам асобе, якая спыняе хуліганскія дзеянні, альбо спалучанае з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання). Гэты артыкул прадугледжвае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Пасля гэтага ў Віцебску пачаліся арышты і ператрусы ў дамах апазіцыянераў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках