25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Народную волю» аштрафавалі за рэкламу «Белсата»

2

Незалежнаму беларускаму выданню давядзецца выплаціць 700 тысяч рублёў штрафу.

Штраф у такім памер 4 лютага вызначыў суд Ленінскага раёна Менска, прызнаўшы выданне вінаватым у парушэнні Закона «Аб рэкламе».

«Народная воля» павінна заплаціць штраф у памеры 700 тысяч рублёў за анонс новага сезону на тэлеканале «Белсат».

Галоўны рэдактар газеты Іосіф Сярэдзіч у інтэрв'ю «Радыё Свабода» так пракаментаваў рашэнне суда:

«Тое, чаго і можна было чакаць. Іншага у нас нельга чакаць. Гэта ж ужо не першы працэс, не першы суд. Усё пад кантролем у нашай дзяржаве, кожны крок газеты, у тым ліку і, скажам, хочам мы пахваліць або хочам мы расказаць пра «Белсат», ці не - усё трэба ўзгадняць», - заявіў Іосіф Сярэдзіч.

Справа тычылася вераснёўскага нумару газеты, калі выданне размясціла інфармацыю аб новым тэлесезоне тэлеканала «Белсат». Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на газету «Народная воля» склалі службоўцы Міністэрства гандлю, якія ўбачылі ў апублікаваным анонсе рэкламу.

Нагадаем, што ў апошні час ўлады ўзмацнілі ціск супраць незалежных журналістаў «Белсата».

3 лютага супрацоўнікі міліцыі ў цывільным двойчы спрабавалі ўварвацца ў кватэру, у якой размяшчаецца офіс «Белсата» ў Менску. Пасля адмовы журналістаў адкрыць дзверы, у офісе адключылі святло. Супрацоўнікі міліцыі спынілі спробы пранікнуць у памяшканне толькі пасля таго, як да офісу прыбылі журналісты іншых СМІ і фотакарэспандэнты.

Падчас міліцэйскай аблавы быў затрыманы журналіст «Белсата» Іван Шульга. Ноч незалежнага журналіста пратрымалі ў турме на вуліцы Акрэсціна. 4 лютага суд Савецкага раёна Менска прысудзіў Івана Шульга да дзесяці сутак арышту, абвінаваціўшы яго паводле артыкулу 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі (дробнае хуліганства).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках