26 лiстапада 2024, aўторак, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр набліжаецца да 2 900 рублёў

18

Паводле вынікаў таргоў замежнымі валютамі 5 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы даляр абнавіў гістарычны максімум.

Курс даляра павялічыўся на 10 рублёў і склаў 2898 рублёў. Папярэдні гістарычны максімум быў зафіксаваны 1 лютага і складаў 2895 рублёў, паведамляе АФН.

Курс еўра знізіўся на 40 рублёў і склаў 3960 рублёў, што знаходзіцца на ўзроўні чэрвеня 2009 года. Курс расейскага рубля знізіўся на 1,13 рублі да 95,12 беларускіх рублёў за адзін расейскі.

Каціроўка расейскага рубля знізілася на 1,13 беларускага рубля да адзнакі 95,12. Аб'ём здзелак - 278 млн. 904 тыс., попыт - 277 млн. 461 тыс., прапанова - 284 млн. 243 тыс.

З пачатку года курс беларускага рубля да даляра знізіўся на 1,22%, да еўра ўмацаваўся на 3,54%, да расейскага рубля знізіўся на 0,49%.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках