25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы не ўстане вяртаць жыллёвыя крэдыты

24

Агульная запазычанасць насельніцтва па ўсіх жыллёвых крэдытах на 1 студзеня гэтага года склала 10,26 трыльёнаў рублёў супраць 6,7 трыльёнаў годам раней.

Вынікі фінансавага года, што завяршыўся, агучаныя кіраўніком Нацбанка Пятром Пракаповічам, паказалі, што 2009-ы год стаў рэкордным па колькасці выдадзеных ільготных крэдытаў. Мінулагоднія жыллёвыя пазыкі ў сярэднім пад 21,5 - 27% гадавых, якія камерцыйныя банкі прапаноўвалі на ўсяго нейкіх 5-15 гадоў, на жаль, для большасці беларусаў аказаліся недаступныя. І зусім іншая справа - льготныя крэдыты па стаўках 3-5% гадавых... Іх дзяржбанкі выдалі на працягу 2009 года амаль на 32% больш за план, адзначае «Ежедневник».

За крэдытныя рэсурсы банкаў у 2009 годзе было куплена 2 565,4 тысяч кв. м жылля. Амаль у дзесяць разоў менш - за сродкі кансалідаванага бюджэту (280,6 тысяч кв. м) і за кошт уласных сродкаў арганізацый, якія будуюць жыллё для сваіх супрацоўнікаў - 264,9 тысяч кв. м.

На працягу 2009 года Нацбанк ажыццяўляў сталы кантроль за наяўнасцю ў банкаў рэсурсаў для выдачы льготных крэдытаў у запланаваным на бягучы год аб'ёме.

«Банкі пералічалі крэдытныя сродкі на аплату кошту будаўніцтва па меры прадстаўлення разліковых дакументаў на аплату будаўніча-мантажных прац і выдачу авансавых плацяжоў», - запэўніваюць у ведамстве.

Між тым перабоі ў выдачы льготных крэдытаў, якія час ад часу ў 2009 годзе здараліся, тлумачаць... добрай працай банкаў. У нейкія перыяды яны выдавалі крэдыты звыш належнай нормы і тады даводзілася «прытармажваць», каб увайсці ў правільны графік.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках