25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майкл Скэнлан: «Мне б не хацелася, каб мой доступ да інфармацыі абмяжоўваўся»

4
Майкл Скэнлан: «Мне б не хацелася, каб мой доступ да інфармацыі абмяжоўваўся»

Часовы павераны ў справах ЗША пракаментаваў указ Лукашэнкі аб цэнзуры інтэрнэту.

«Свабодны, празрысты доступ да інтэрнэту з'яўляецца выгадным для ўсіх краін, і доступ да інтэрнэту вельмі важны. Мы ж жывем у 21 стагоддзі, стагоддзі інфармацыі», - заявіў часовы павераны ў справах ЗША Майкл Скэнлан у інтэрв'ю сайту charter97.org.

Амерыканскі дыпламат нагадаў, што нядаўна ён выказаўся на тэму свабоды інтэрнэту, адказваючы на пытанні наведвальнікаў сайта Амбасады ЗША у Беларусі.

«Асабіста мне не хацелася б, каб мой доступ да інфармацыі нейкім чынам абмяжоўваўся. Акурат нядаўна Дзяржсакратар Хілары Клінтан публічна выказалася на гэтую тэму. Яна адзначыла, што «ў нашым свеце талент можа размяркоўвацца пароўну, а магчымасці - няма. І ў гэтым кантэксце інтэрнэт можа служыць выдатным сродкам для стварэння роўных магчымасцяў. Прадстаўляючы людзям доступ да ведаў і патэнцыйных рынкаў, сетка можа ствараць магчымасці там, дзе іх не было. Распаўсюд інфармацыйных сетак фармуе новую нервовую сістэму нашай планеты». Будучыня людзей будзе залежыць ад таго, з'яўляюцца яны часткай гэтай нервовай сістэмы ці не.

Яна таксама падкрэсліла, што «нават у аўтарытарных краінах інфармацыйныя сеткі дапамагаюць людзям адкрываць новыя факты і прымушаюць урады быць больш адказнымі. Свабода самавыяўлення ўжо не вызначаецца выключна тым, ці могуць грамадзяне выйсці на гарадскую плошчу і крытыкаваць уладу, не баючыся пераследу. Блогі, электронная пошта, сацыяльныя сеткі і тэкставыя паведамленні адкрылі новыя пляцоўкі для абмену ідэямі. Але тэхналогіі, патэнцыйна здольныя забяспечыць празрыстасць дзеянняў уладаў, могуць быць выкарыстаны ўладамі з мэтай падаўлення нязгодных і парушэння правоў чалавека. У некаторых краінах узведзеныя электронныя бар'еры, што абмяжоўваюць доступ людзей да пэўнай часткі сусветных сетак. У гэтых краінах з пошукавых сістэм выключаюцца словы, імёны і фразы. Там парушаецца недатыкальнасць асабістага жыцця грамадзян, якія выступаюць з негвалтоўнымі палітычнымі выказваннямі», - адзначыў Майкл Скэнлан.

Адказваючы на пытанне пра цяперашнія беларуска-амерыканскія адносіны, часовы павераны ў справах ЗША заявіў:

«У нас ёсць праблемы, звязаныя з увядзеннем санкцый. Санкцыі ў сваю чаргу звязаны з сітуацыяй з выбарамі, з правамі чалавека ў Беларусі ўвогуле. Але ў той жа час мы верым у магчымасць мець шматгранныя адносіны. Мы спадзяемся, што ўрад Беларусі скарыстаецца магчымасцю зрабіць пазітыўныя крокі ў паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека і з выбарамі. Будзем спадзявацца, што 2010 год будзе годам, калі мы ўбачым прагрэс».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках