25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зацверджаныя новыя ўзоры пашпартоў

2

Увядзення біяметрычных пашпартоў, пра якія так шмат казалася ў апошні час, не варта чакаць як мінімум яшчэ 2–3 гады.

Новыя ўзоры пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, службовага і дыпламатычнага пашпартоў зацверджаныя ў Беларусі. На першы погляд новыя пашпарты грамадзянаў Беларусі нічым не будуць адрознівацца ад цяперашніх. У новых бланках будуць уведзеныя толькі дадатковыя элементы абароны, а таксама ліквідаваныя некаторыя анахранізмы, якія сёння страцілі сваю актуальнасць, паведамляе «Штодзённік».

Так, напрыклад, будуць ліквідаваныя старонкі 29 і 30 з надпісам «Сапраўдны пры выездзе за мяжу», дзе раней ставіўся штамп МУС, які дазваляў беларусам замежныя паездкі.

Прастаўленне гэтага штампа было адмененае ў Беларусі з 1 студзеня 2008 года ўказам Лукашэнкі №643 ад 17 снежня 2007 года. Такім чынам, пашпарт грамадзяніна Беларусі стаў сапраўдны для часовых выездаў за мяжу без прастаўлення гэтай адзнакі, гэта значыць па змаўчанні.

Зрэшты, самі старонкі ў новых пашпартах застануцца, проста яны будуць аддадзеныя пад «Іншыя адзнакі». Гэтае адзінае бачнае адрозненне новых пашпартоў ад старых, ва ўсім астатнім візуальна яны застануцца ранейшымі.

Паводле рашэння ўрада Беларусі, раней вырабленыя бланкі службовых і дыпламатычных пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь будуць ужывацца да іх поўнага выкарыстання. Пашпарт грамадзяніна, а таксама службовыя і дыпламатычныя пашпарты, выдадзеныя да сённяшняга дня, будуць выкарыстоўвацца да заканчэння тэрміна іх дзеяння.

Цікава, што сам факт зацвярджэння новых пашпартоў грамадзянаў Беларусі, а таксама службовых і дыпламатычных пашпартоў кажа пра тое, што ўвядзення біяметрычных пашпартоў, пра якія так шмат казалася ў апошні час, не варта чакаць як мінімум яшчэ 2–3 гады.

Міністр унутраных справаў Беларусі Анатоль Куляшоў казаў пра тое ж. Як сказаў ён на адной з прэс-канферэнцыяў, біяметрычны пашпарт можа быць уведзены ў абарачэнне у Беларусі праз два – два з паловай гады.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках