25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Таменка: БЮТ гатовы дзейнічаць у апазіцыі

Віцэ-спікер парламента, адзін з лідэраў БЮТ заявіў, што блок гатовы дзейнічаць у апазіцыі, але неабходна дачакацца афіцыйных вынікаў выбараў.

«Мы гатовыя дзейнічаць у апазіцыі і іншым спосабам гатовыя дзейнічаць, трэба толькі дачакацца рашэння ЦВК», - сказаў Мікалай Таменка.

Таменка таксама адзначыў, што ўжо цалкам відавочна, што ў апошні час склалася плённае супрацоўніцтва паміж камандай Віктара Януковіча і камандай Віктара Юшчанкі, перадае «Корреспондент.net». «У нас ствараецца зразумелы тандэм - Юшчанка-Януковіч», - сказаў віцэ-спікер.

Таменка таксама адзначыў, што выглядае дзіўным, што лідэра прэзідэнцкай гонкі Віктара Януковіча падтрымала меншая колькасць рэгіёнаў, чым прэм'ер-міністра Юлію Цімашэнка.

Нагадаем, паводле папярэдніх дадзеных, Цімашэнка перамагла ў 16 абласцях і горадзе Кіеве, у той жа час Януковіч стаў лідэрам у васьмі абласцях, у Аўтаномнай рэспубліцы Крым і Севастопалі.

Паводле апошніх дадзеных, Цэнтральная выбарчая камісія апрацавала 97,03% пратаколаў на выбарах прэзідэнта. Разрыў паміж лідэрам Партыі рэгіёнаў Віктарам Януковічам і прэм'ер-міністрам Юліяй Цімашэнка павялічыўся да 2,41%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках