25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім» падвысіў аптовыя кошты на бензін

5

Канцэрн «Белнафтахім» загадам ад 30.01.2010 №27 падвысіў на 3% адпускныя кошты на нафтапрадукты.

Новыя кошты канцэрна ўведзеныя ў дзеянне з 1 лютага 2010 года, паведамляе АФН.

Гэта ўжо другое падвышэнне коштаў у бягучым годзе: у папярэдні раз яны былі павялічаныя з 23 студзеня на 2,0-2,3%, пры гэтым падвышэнне тычылася як аптовых, так і рознічных коштаў.

У гэты раз канцэрн вырашыў пакуль абмежавацца толькі падвышэннем аптовых коштаў. З 1 лютага кошт тоны бензіну А-76 (Н-80) складзе 2461164 руб., АД-92 - 3133488 рублёў, АД-95 - 3554652 рублёў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках