26 лiстапада 2024, aўторак, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінкульт не бачыць культурнай каштоўнасці ў бел-чырвона-белым сцягу

20

Міністэрства культуры не збіраецца разглядаць пытанне аб наданні бел-чырвона-беламу сцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

З адпаведнай прапановай у Беларускі рэспубліканскі савет па пытанні гісторыка-культурнай спадчыны пры міністэрстве культуры звярталася Партыя БНФ «Адраджэньне».

Міністэрства культуры адпісалася, што «змест прапановы Партыі БНФ дублюе пададзеныя раней матэрыялы і не ўтрымлівае вынікаў новых даследаванняў».

У 2008 годзе, як паведамляе «Беларускі партызан», з аналагічнай прапановай у Міністэрства культуры звяртаўся кіраўнік камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны партыі БНФ і старшыня добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Тады была накладзеная рэзалюцыя: «на падставе недастатковай аргументацыі і дакументальнага абгрунтавання прапанову адхіліць». Відаць, беларуская гісторыя «дасавецкага перыяду» не падаецца чыноўнікам Мінкульта «дастаткова абгрунтаванай і аргументаванай».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках