25 лiстапада 2024, панядзелак, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аэрапорце «Менск-1» здзейсніў аварыйную пасадку расейскі самалёт

8

Самалёт Эмбраер-120 расейскай авіякампаніі «Атлант-Саюз» рабіў рэгулярны рэйс «Масква-Менск».

1 сакавіка самалёт здзейсніў аварыйную пасадку ў аэрапорце «Менск-1», паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца ў авіяцыйных колах Беларусі.

Як патлумачылі ў прадстаўніцтве авіякампаніі ў Менску, сітуацыя была выкліканая адмовай сігналізацыі выпушчанага стану шасі. «Шасі было выпушчана, аднак не спрацавала сігналізацыя», - адзначылі там, дадаўшы, што ў адпаведнасці з правіламі авіяцыі пра гэта было дакладзена дыспетчарам.

Па словах суразмоўцы, «самалёт здзейсніў шэраговую пасадку, ніхто з 7 пасажыраў, якія знаходзіліся на борце, пашкоджанняў і ўдараў не атрымаў».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках