24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Кубе пяць апазіцыянераў абвясцілі сухую галадоўку

1

Незалежны кубінскі журналіст Гільерма Фарын’яс Эрнандэс і чацвёра зняволеных абвясцілі сухую галадоўку.

Пра гэта паведамляе «Радыё Марці», амерыканская радыёстанцыя, якая вяшчае для Кубы.

Прычынай для абвяшчэння сухой галадоўкі, паводле звестак «Радыё Марці», паслужыла затрыманне некалькіх кубінскіх апазіцыянераў, якія накіроўваліся на пахаванне Арланда Сапаты Тамаё, які праводзіў ад пачатку снежня галадоўку ў кубінскай турме і памёр раней на гэтым тыдні.

Эрнандэс таксама накіраваў ліст кубінскаму кіраўніку Раулю Кастра, у якім праінфармаваў аб сваёй сухой галадоўцы і запатрабаваў неадкладна вызваліць усіх зняволеных, якія трапілі ў турмы па палітычных матывах.

Арланда Сапата ўваходзіў у лік 75 кубінцаў, абвешчаных Гаванай «платнымі агентамі ЗША» і асуджаных у красавіку 2003 года на розныя тэрміны турэмнага зняволення, ажно да 28 гадоў, за спробу змовы супраць існуючага ладу.

За апошнія гады кубінскія ўлады выпусцілі на свабоду больш за дзесятак дысідэнтаў, якія пакутуюць ад сур'ёзных захворванняў. Афіцыйна абвінавачванні з іх не былі знятыя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках