25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мартынаў: Умовы ўдзелу Беларусі ў «Еўранэсце» – дыскрымінацыя

7

Кіраўнік МЗС Беларусі заявіў пра тое, што ў склад «Еўранэста» павінны ўвайсці 10 прадстаўнікоў беларускага «парламента», прызнанага Еўропай нелігітімным.

МЗС Беларусі выступае за тое, каб беларускаму «парламенту» у «Еўранэсце» (міжпарламенцкая асамблея «Усходняга партнёрства») быў нададзены статус, аналагічны таму, які атрымаюць парламенты Грузіі, Украіны, Арменіі, Азербайджана і Малдовы, паведамляе «БДГ».

«Беларусь прынцыпова не можа пагадзіцца з якой-небудзь дыскрымінацыяй у межах «Усходняга партнёрства», у тым ліку ў парламенцкім вымярэнні гэтай праграмы, а менавіта ў «Еўранэсце», - заявіў міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў, каментуючы ў інтэрв'ю тэлеканалу СТВ прапановы, датычныя ўдзелу беларускага «парламента» у «Еўранэсце».

Як паведамлялася раней, «Еўранэст» з'яўляецца міжпарламенцкай асамблеяй, якая будзе створаная ў межах «Усходняга партнёрства». Інаўгурацыйны форум «Еўранэста» запланаваны на 24 сакавіка. У склад «Еўранэста» увойдуць 120 дэпутатаў, у тым ліку 60 дэпутатаў – ад Еўрапарламента і 60 дэпутатаў – ад парламентаў краінаў-удзельніцаў «Усходняга партнёрства».

Еўрапарламент лічыць беларускі парламент нелегітымным (бо ў ім адсутнічаюць прадстаўнікі апазіцыі). У сувязі з гэтым Еўрапарламент прапанаваў Беларусі ўключыць прадстаўнікоў апазіцыі ў склад парламенцкай дэлегацыі, якая будзе прымаць удзел у «Еўранэсце». У выпадку адмовы афіцыйнага Менска, у склад беларускага прадстаўніцтва могуць увайсці 10 прадстаўнікоў апазіцыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках