25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эштан лічыць, што Еўразвяз можа стабілізаваць Беларусь

2

10 сакавіка ў Страсбурзе вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па пытаннях знешняй палітыкі Кэтрын Эштан прэзентавала еўрапарламентарам план замежнай палітыкі Брусэля.

Гэты план будзе працаваць на працягу пяці найбліжэйшых гадоў, паведамляе «Радыё Свабода».

Звяртаючыся да дэпутатаў еўрапейскага парламента, Кэтрын Эштан падкрэсліла: «Шырокі міжнародны давер да нас залежыць ад правільнага падыходу да нашых суседзяў», -- перадае агенцтва DPA.

«ЕЗ павінен давесці, што ён можа стабілізаваць сумежныя з сабой краіны - ад Беларусі да Марока - і дапамагчы ў іх рэфармаванні, калі хоча, каб на сусветнай арэне яго ўспрымалі сур'ёзна», - заявіла Кэтрын Эштан.

Па словах кіраўніцы знешняй палітыкі ЕЗ, падобная стабілізацыя дасягаецца шляхам заахвочвання палітычных і эканамічных рэформаў у памежных краінах. На думку Эштан, палітыка добрасуседства Брусэля павінна быць больш узгодненай і настойлівай.

«Калі мы будзем дзейнічаць у згодзе, дык зможам забяспечыць нашыя інтэрасы. Калі не, вырашаць за нас будуць іншыя», - падкрэсліла яна.

Ключавымі ж момантамі дакладу Кэтрын Эштан сталі Украіна, Балканы, Іран і Блізкі Усход, а таксама ініцыятыва стварэння новай Еўрапейскай дыпламатычнай службы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках