25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ не надае вялікага значэння адмове Лукашэнкі

3

Прэзідэнт Літвы пракаментавала адмову Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях з нагоды 20-годдзя аднаўлення незалежнасці Літвы.

Даля Грыбаўскайтэ заявіла, што не надае вялікага значэння адмове Лукашэнкі. Пра гэта, як паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на інфармагенцтва ELTA, прэзідэнт Літвы сказала журналістам падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Вільні.

Паводле яе слоў, вельмі важны ўжо сам факт афіцыйнага віншавання з Днём аднаўлення незалежнасці Літвы з боку афіцыйных Менска і Масквы.

Грыбаўскайтэ адзначыла, што і Лукашэнка, і Мядзведзеў у сваіх віншавальных лістах «заклікалі да развіцця двухбаковых адносін з Літвой» і запрасілі яе наведаць абедзве краіны ў любы зручны для яе час.

Акрамя таго кіраўнік літоўскай дзяржавы выказала задавальненне, што Расея і Беларусь будуць прадстаўлены высокапастаўленымі асобамі. У свяце 11 сакавіка возьмуць удзел віцэ-прэм'ер Беларусі і кіраўнік расейскай міжурадавай камісіі.

Як ужо паведамляў сайт charter97.org, Сейм Літвы таксама запрасіў на святкаванне 20-годдзя незалежнасці Літвы першага кіраўніка незалежнай Беларусі, былога старшыню Вярхоўнага Савета Станіслава Шушкевіча.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках