25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сікорскі даведаўся праўду пра сітуацыю ў Беларусі

10

Дэлегацыя беларускай апазіцыі сустрэлася ў Варшаве з кіраўніком МЗС Польшчы Радаславам Сікорскім.

У склад дэлегацыі ўвайшлі былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідэр руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, старшыня партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, лідэр «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч, палітык Алесь Міхалевіч.

Пра падрабязнасці сустрэчы з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім сайту charter97.org паведаміў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

«У самім пачатку сустрэчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што вельмі рады таму, што сустрэчы ўладаў Польшчы з беларускай апазіцыяй сталі рэгулярнымі. Ён паведаміў, што ведае пра тое, што Беларусь выступае за ўдзел у праграме Еўразвяза «Усходняе партнёрства», але таксама разумее, што не ўсе пад гэтым разумеюць адно і тое ж, і прапанаваў нам выказаць сваё меркаванне па гэтым пытанні. Я сказаў, што стаўлюся да «Усходняга партнёрства» станоўча: усёткі еўрапейцы хочуць, каб Беларусь рухалася ў бок свабоды і дэмакратыі. Але затым адзін з чальцоў беларускай дэлегацыі стаў выступаць у падтрымку дыялогу паміж Еўразвязам і рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Я заявіў, што лічу гэта непрымальным і недапушчальным. У Беларусі не адбываецца дыялогу паміж уладай і апазіцыяй, пра які дыялог з ЕЗ можа ісці гаворка?

Захад ідзе на цэлы шэраг саступак Беларусі, пачынае ўзаемадзейнічаць з рэжымам Лукашэнкі. А той нічога не робіць, усё працягваецца па-ранейшаму: рэпрэсіі, задушванне вальнадумства. Калі Захад быў салідарны ў сваіх патрабаваннях да рэжыму Лукашэнкі, палітвязні былі вызваленыя. Калі Захад стаў падтрымліваць дыктатуру, дык з боку дыктатуры нічога, акрамя абяцанняў няма. Няма сапраўдных зменаў выбарчага заканадаўства, працягваецца ціск на дэмакратаў і пазбаўленне іх працы і свабоды за ўдзел у «выбарах». Сікорскі выслухаў нашыя довады самым уважлівым чынам. Было вырашана працягнуць падобныя сустрэчы ў далейшым», - паведаміў Станіслаў Шушкевіч.

Сёння ж дэлегацыя беларускай апазіцыі сустрэлася з дэпутатамі парламента Польшчы.

«Вёў сустрэчу кіраўнік дэлегацыі Сейма па ўзаемадзейнічанні з Беларуссю Роберт Тышкевіч. Шмат якія польскія дэпутаты выступалі вельмі крытычна ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Мы хацелі звярнуць увагу польскіх парламентароў на тое, што ніхто ў Беларусі не пераследуе палякаў па этнічным прынцыпе, іх пераследуюць як людзей, якія маюць незалежную пазіцыю. Гэта сустрэла поўнае разуменне з боку дэпутатаў парламента. Яны разумеюць, што рэпрэсіі ў Беларусі ажыццяўляюцца ў дачыненні да ўсіх, хто імкнецца да дэмакратыі.

Дарэчы, казалася і пра тое, што ёсць такія ўплывовыя палякі, як напрыклад былы прэм'ер-міністр Польшчы Марэк Белька, які працуе зараз у МВФ. Думаю, што польскія прадстаўнікі ў такіх арганізацыях звернуць увагу на тое, што робіцца ў Беларусі, і наўрад ці яны зноў будуць такімі добрымі пры вылучэнні крэдытаў дыктатуры», - заявіў Шушкевіч.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках