26 лiстапада 2024, aўторак, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Беларусі: Еўрапарламент рызыкуе адкрыць «скрыню Пандоры»

21

Афіцыйны Менск раскрытыкаваў рэзалюцыю Еўрапарламента па Беларусі і назваў яе «аднабокай» і «тэндэнцыйнай».

«Прынятая ўчора рэзалюцыя Еўрапарламента ў дачыненні да Беларусі з'яўляецца аднабокай, тэндэнцыйнай і недальнабачнай», - кажацца ў каментары прэс-службы МЗС Беларусі, які цытуе «Интерфакс».

«Калі Еўрапарламент хацеў унесці канструктыўны ўклад у пошук шляхоў вырашэння ўзніклых паміж суседзямі рознагалоссяў, дык абраныя ім сродкі відавочна няўдалыя ні па змесце, ні па часе», - кажацца ў паведамленні МЗС.

Там таксама заявілі, што «па-першае, рэзалюцыя не мае нічога агульнага з рэальнай карцінай у галіне становішча нацыянальных меншасцяў у Беларусі. Гэта пацвердзяць і беларускія грамадзяне, у тым ліку якія маюць польскія карані. Гэта відавочна і любому неангажаванаму замежнаму назіральніку».

«Па-другое, прыняццё рэзалюцыі адбываецца ў момант актывізацыі дыялогу паміж Беларуссю і Польшчай па асобных адчувальных пытаннях беларуска-польскіх стасункаў. Што гэта: «мядзведжая паслуга» ці спроба сарваць гэты дыялог тымі сіламі, якія ў ім, падобна, не зацікаўленыя?», - сказана ў звароце беларускага МЗС.

«У Беларусі, са свайго боку, таксама маецца нямала заклапочанасцяў, а гэта і забарона на ўезд у Польшчу і, адпаведна, у Шэнгенскую зону, шэрагу беларускіх грамадзянаў польскага паходжання, і дзеянні польскага боку па выдачы «карты паляка», аднак мы спрабуем абмяркоўваць іх наўпрост з Польшчай, не ўблытваючы ў гэтыя дыскусіі міжнародныя структуры», - адзначылі ў МЗС.

«Па-трэцяе, дзейнічаючы падобнымі метадамі на тонкім лёдзе міжнацыянальных адносінаў, Еўрапарламент рызыкуе адкрыць «скрыню Пандоры» з непрадказальнымі наступствамі як унутры, так і па-за межамі Еўрапейскага звяза», - загадкава заявілі ў міністэрстве.

«На будучае, хацелася б, каб такая сур'ёзная арганізацыя як Еўрапарламент займала больш узважаную і адказную пазіцыю, тым больш у сферы нацменшасцяў, і не паддавалася на дробныя інтрыгі асобных чаляднікаў ад палітыкі», - заявілі беларускія чыноўнікі.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, 10 сакавіка Еўрапарламент большасцю галасоў прыняў рэзалюцыю, якая асуджае становішча грамадзянскай супольнасці і нацыянальных меншасцяў у Беларусі. У дакуменце адзначаецца, што далейшыя парушэнні правоў чалавека могуць прывесці да перагляду пазіцыі Еўразвяза ў дачыненні да Беларусі аж да аднаўлення санкцыяў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках