25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент: У Еўранэсце ад Беларусі павінна быць толькі апазіцыя

27

Еўрапарламент раіць не запрашаць «палатачнікаў» у склад ПА «Усходняга партнёрства».

Рашэнне пра склад беларускай дэлегацыі ў парламенцкай асамблеі палітыкі ЕЗ «Усходняе партнёрства» (Еўранэст) адкладзена на месяц. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў офісе польскага дэпутата Яцэка Пратасевіча, кіраўніка дэлегацыі парламента ЕЗ па сувязях з Беларуссю.

10 сакавіка члены дэлегацыі Еўрапарламента ў Еўранэсце прагаласавалі за тое, каб рэкамендавала Еўрапарламенту запрасіць для ўдзелу ў працы Еўранэсту ад Беларусі толькі прадстаўнікоў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Дадзеную прапанову і спіс рэкамендаваных прозвішчаў дэлегацыя накіравала старшыні Еўрапарламента Ежы Бузэку і старшыням парламенцкіх фракцый.

11 сакавіка адбылася сустрэча Бузэка са старшынямі фракцый, на якой разглядалася гэтае пытанне. Аднак удзельнікі сустрэчы адклалі прыняцце рашэння на месяц.

«Гэта таксама азначае, што будзе адкладзена і першае паседжанне Еўранэста, якое было запланавана на 24 сакавіка», - паведамілі ў офісе Яцэка Пратасевіча.

Чакаецца, што пытанне пра склад беларускай дэлегацыі ў Еўранэсце будзе разгледжана ў першай палове красавіка.

Плануецца, што ў склад беларускай дэлегацыі ў Еўранэсце ўвойдуць: старшыня «Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады» Станіслаў Шушкевіч, прадстаўнік Рады беларускай інтэлігенцыі Аляксандр Казулін, лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, лідэр Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, старшыня непрызнанага Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс, лідэр партыі «Справядлівы Свет» Сяргей Калякін, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, прадстаўнік Грамадскага аб'яднання «Экадом» Ірына Капарыха, лідэр Руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках