25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багданкевіч: Банкаўская сістэма можа абрынуцца ў любы момант

33

Былы галоўны банкір Беларусі раскрытыкаваў крэдытную палітыку, якую праводзіць Нацбанк.

Станіслаў Багданкевіч упэўнены, што банкаўская сістэма Беларусі можа абрынуцца ў любы момант.

Такі песімістычны прагноз былы кіраўнік Нацыянальнага банка зрабіў падчас паседжання «круглага стала» па пытаннях пераадолення эканамічнага крызісу, які прайшоў 11 сакавіка ў Менску, паведамляе «Радыё Рацыя».

Багданкевіч жорстка раскрытыкаваў крэдытную палітыку, якую зараз праводзіць Нацыянальны банк.

«Даўгі выраслі на 42%. Што гэта за крэдытная палітыка? Куды ідуць крэдыты? Яны ідуць на падтрыманне неэфектыўнай вытворчасці. Сацыяльны крэдыт. Каб толькі працаўнік прыходзіў на працу – атрымліваў 500 тысячаў і сядзеў там. Ці нават і мільён. Ці патрэбныя такія крэдыты? Ці правільная гэта палітыка Нацыянальнага банка?», -- задаў рытарычнае пытанне Станіслаў Багданкевіч.

Як падкрэсліў эксперт, зараз у Беларусі ствараецца своеасаблівая «фінансавая піраміда», калі грошы пазычаюцца прадпрыемствам для таго, каб выплаціць зарплаты, а не для таго, каб рэалізоўваць якія-небудзь інвестыцыйныя праекты.

Па словах Станіслава Багданкевіча, гэта стварае небяспеку, што ў выніку банкаўская сістэма можа быць пахаваная з-за таго, што гэтыя крэдыты ніколі ёй не вернуцца.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках