25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея бярэ Беларусь пад атамны «каўпак»?

14

Расейскія ўлады патрабуюць ад афіцыйнага Менску долю ў збыце беларускай АЭС у абмен на атрыманне «ядзернага» крэдыту.

Афіцыйны Менск можа атрымаць расейскі крэдыт на будаўніцтва беларускай АЭС, калі пагодзіцца на стварэнне сумеснага прадпрыемства, якое будзе займацца продажам электраэнергіі на экспарт, паведаміла агенцтва «Прайм-ТАСС» са спасылкай на крыніцу ў паліўна-энергетычнай галіне Беларусі.

Гэту ўмову расейскі бок ўнёс у праект міжурадавага пагаднення па будаўніцтве станцыі. Інфармацыю аб СП пацвярджае і крыніца газеты «Коммерсант», якая знаёмая з перамоўным працэсам. Паводле яе слоў, у канцы 2009 года ўрад Расеі даў даручэнне прапрацаваць механізмы вяртання крэдыту, які плануецца выдаць Беларусі на будаўніцтва АЭС. СП, якое павінна было «займацца размеркаваннем электраэнергіі, што вырабляецца на атамнай станцыі электраэнергіі як на ўнутраным рынку Беларусі, так і на экспарт», і было адным з такіх механізмаў. Адпаведная прапанова была перададзена Менску, паведамляе «Ежедневник».

Паводле слоў суразмоўцы «Коммерсанта», пра долі краін у СП не казалася, але з расейскага боку ўдзельнікам павінна было б стаць «Інтэр РАТ ЕЭС» - расейскі манапаліст па экспарце і імпарце электраэнергіі. Зараз «Інтэр РАТ» ужо экспартуе расейскую электраэнергію ў Беларусь і праз тэрыторыю краіны ў Прыбалтыку і Калінінградскую вобласць. У 2010 годзе экспарт у Беларусь можа дасягнуць 5,5 млрд кВт ч, што складае прыкладна 15% сярэднегадавога спажывання краіны, якое складае 36 млрд кВт ч.

Беларускую АЭС агульнай магутнасцю да 2,4 ГВт плануецца пабудаваць па расейскім праекце побач з мяжой Літвы. Першы блок павінен увайсці ў строй у 2016 годзе, другі - у 2018 годзе. Генпадрадчыкам будаўніцтва будзе ЗАТ «Атамбудэкспарт» (АБЭ), якое ўваходзіць у склад «Расатама».

У «Інтэр РАТ» і АБЭ пытанне аб магчымым сумесным прадпрыемстве каментаваць адмовіліся. Таксама невядома, ці гатовая Расея пры згодзе Менска на стварэнне СП павялічыць суму крэдыту для Беларусі на будаўніцтва АЭС. Памер выплат з'яўляецца адным з асноўных спрэчных пытанняў: Расея згодная выдзеліць сродкі на АЭС, але беларускія ўлады разлічваюць, што Масква пракрэдытуе і «інфраструктуру» станцыі.

Аднак Расея павялічваць крэдыт не мае намер: яшчэ ў снежні віцэ-прэм'ер Ігар Сечын казаў, што лічыць «немагчымым за кошт бізнес-праекта фінансаваць тэрытарыяльнае развіццё». Зрэшты, ён адзначаў, што Расея «хацела б каардынавацца па збыце электраэнергіі».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках