25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавыя арышты каля Вярхоўнага суда

10

13 чалавек затрыманыя каля Вярхоўнага суда, дзе праходзіць працэс над палітвязнямі Аўтуховічам і Асіпенкам.

Дэмакратычныя актывісты сталі ў ланцуг ля ўваходу ў суд з партрэтамі палітвязняў і скандавалі лозунг «Свабоду палітвязням!». Акцыя працягнулася каля пяці хвілін, пасля чаго на яе ўдзельнікаў накінуліся супрацоўнікі АМАПу і груба заштурхалі іх у міліцэйскі аўтобус, паведамляе сайт «Еўрапейская Беларусь».

Сярод затрыманых актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель, Паліна Дз’якава, Ірына Пятрова, Максім Вінярскі, лідэр «Маладой Беларусі» Артур Фінькевіч і іншыя.

Хутчэй за ўсё, затрыманыя будуць дастаўленыя ў Ленінскі РУУС Менска.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках