25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лёс Захарава вырашыць Лукашэнка

10

Ці застанецца Міхаіл Захараў трэнерам хакейнай зборнай Беларусі, пакуль што невядома.

У Міністэрстве спорту чакаюць вяртання ўсёй алімпійскай дэлегацыі з Ванкувера, а таксама ацэнкі выступаў нашых спартсменаў Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе «Еўрарадыё».

«Ну, пакуль што мы яго не звальнялі - загаду не было. Па-першае, мы павінны дачакацца асноўную дэлегацыю. Я маю на ўвазе, з кіраўніцтва, і тых, хто прысутнічаў на Алімпійскіх Гульнях. І ўжо пасля гэтага будзе нейкае рашэнне, дадзена ацэнка кіраўніком дзяржавы па выніках Алімпійскіх Гульняў. І далей ужо будуць уносіцца пэўныя карэктоўкі», - распавёў намеснік кіраўніка Дырэкцыі нацыянальных камандаў Міністэрства спорту і турызму Дзмітрый Даўгалёнак.

Нагадаем, што Міхаіл Захараў быў прызначаны трэнерам Алімпійскай зборнай на час Гульняў у Ванкуверы. У Канадзе нашыя хакеісты прайгралі тры матчы і не змаглі прабіцца ў чвэрцьфінал. Пасля завяршэння турніру Захараў паабяцаў прызавое месца на гэтым чэмпіянаце свету ў Нямеччыне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках