25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сайт charter97.org зноў атакавалі

19

1 сакавіка ў 23-50 па менскім часе на сервер сайта charter97.org здзейсненая DDoS-атака.

Напад працягваўся каля двух гадзінаў, вёўся з дапамогай батнэта ў 3-4 тысячы IP-адрасоў і быў нейтралізаваны. На думку тэхнічных спецыялістаў, такім чынам быў пратэставаны новы батнэт для DDoS-атакаў.

У апошні час пачасціліся кароткачасовыя атакі на сайт charter97.org. Атакі робяцца з дапамогай невялікіх па сучасных мерках батнэтаў з вялікай колькасцю беларускіх IP-адрасоў.

З-за неабходнасці абараніць сервер ад перагрузкі, частка запытаў да сайта фільтруецца.

У выніку шмат якія карыстальнікі не могуць патрапіць на сайт. Паспрабуйце скарыстацца проксі-серверамі ці ананімайзэрамі. Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках