25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзьку пераабралі, АГП здымаецца з «выбараў»

17

Такія рашэнні прынятыя на з'ездзе Аб'яднанай грамадзянскай партыі 21 сакавіка ў Менску.

Агулам у з'ездзе ўдзельнічалі 112 дэлегатаў, 109 з іх прынялі ўдзел у галасаванні.

Як паведамляе БелаПАН, старшынём Аб'яднанай грамадзянскай партыі пераабраны Анатоль Лябедзька. За Лябедзьку прагаласавалі 89 чалавек, супраць - 17, тры бюлетэні прызнаныя несапраўднымі.

Выбары старшыні партыі былі безальтэрнатыўнымі. Акрамя Лябедзькі дэлегаты з'езда вылучылі на пасаду лідэра партыі Віктара Гарбачова, аднак ён узяў самаадвод.

Аб'яднаная грамадзянская партыя спыняе удзел у «выбарах» у мясцовыя саветы дэпутатаў. За прагаласавалі 66 дэлегатаў, супраць - 37, устрымаліся - пяць.

Пры гэтым вядучы з'езду Леў Марголін перад пачаткам галасавання адзначыў, што гаворка не ідзе пра адкліканне сябраў АГП са складу выбарчых камісіяў альбо адкліканні магчымых кандыдатаў у дэпутаты. Паводле яго словаў, гэта палітычнае рашэнне партыі, аднак кандыдаты ў дэпутаты самі павінны будуць прыняць рашэнне, ці павінны яны зняцца з кампаніі ці не. Асабліва, адзначыў Марголін, гэта тычыцца тых сябраў АГП, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках