25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ORLEN Lietuva: Самастойная закупка нафты ў Венесуэле эканамічна немэтазгодна

9
ORLEN Lietuva: Самастойная закупка нафты ў Венесуэле эканамічна немэтазгодна

Літоўскі нафтаперапрацоўчы завод ORLEN Lietuva лічыць, што мэтазгодна купляць расейскую нафту, бо яна таннейшая за венесуэльскую.

ORLEN Lietuva не выключае, што перапрацоўка венесуэльскай нафты, якая здабываецца Беларуссю, можа быць рэнтабельнай на літоўскім прадпрыемстве. Але пры ўмове, калі будзе створана сумеснае прадпрыемства з беларускім рэзідэнтам, адзначае «Радыё Свабода».

«Сёння самая танная нафта - расейская, і таму казаць, што НПЗ мог бы загружаць свае магутнасці самастойна венесуэльскай нафтай, не варта. Аднак калі б перапрацоўкай гэтай нафты займалася, скажам, беларуска-літоўскае СП, гэта, магчыма, магло б быць выгодна», - заявіў «Інтэрфаксу» прадстаўнік ORLEN Lietuva.

Ён адзначыў, што афіцыйных прапаноў ад беларускага боку аб гэтым не паступала. Але калі яны паступяць, то будуць разгледжаны. Ён адзначыў, што Мажэйкяйскі НПЗ мае ўласны перавалачны тэрмінал Бутынге. Таму транспартныя выдаткі на дастаўку нафты з Венесуэлы да ORLEN Lietuva былі б на парадак меншыя ў параўнанні з цаной дастаўкі на любы з двух беларускіх НПЗ.

Для самога ORLEN Lietuva самастойна закупляць нафту ў Венесуэле эканамічна немэтазгодна. Аднак у выпадку стварэння СП з'явілася б магчымасць «падзяліць выдаткі па транспарціроўцы».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках