25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску арыштаваныя праваабаронцы (Абноўлена)

11
У Менску арыштаваныя праваабаронцы (Абноўлена)

Усіх арыштаваных 23 сакавіка ў Менску праваабаронцаў адправілі на ноч у турму на Акрэсціна - да суду.

Праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Ірыну Тоўсцік і журналіста Сяржука Сыса затрымалі на акцыі пратэсту ля адміністрацыі Лукашэнкі.

Праваабаронцы праводзілі пікет супраць ужывання ў Беларусі смяротнага пакарання. Яны былі апранутыя ў спецыяльныя майкі, на якіх былі намаляваныя плямы крыві, і разгарнулі расцяжку «Не смяротнаму пакаранню!».

Усіх затрыманых праваабаронцаў і журналіста даставілі ў Ленінскі РУУС Менска. Алесь Бяляцкі, нагадаем, з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека.

Як паспеў паведаміць Алесь Бяляцкі сайту charter97.org, затрыманне праводзілі не менш за шэсць супрацоўнікаў міліцыі і супрацоўнікаў службы аховы адміністрацыі Лукашэнкі. З рук пікетчыкаў адразу ж вырвалі і забралі транспарант. У аддзяленні міліцыі ў дачыненні да праваабаронцаў склалі пратаколы па артыкуле 23.34 КоАП – «парушэнне правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў».

«Мы рашуча выступаем супраць смяротнага пакарання. Хацелі заявіць, што нельга было караць смерцю яшчэ двух чалавек, калі ёсць заклік міжнароднай супольнасці ўвесці мараторый і заклік ААН пакуль вырашаецца гэта пытанне не праводзіць пакаранняў смерцю. Але ўлады ўсе дамоўленасці цынічна парушылі», - заявіў Алесь Бяляцкі сайту charter97.org.

Пасля складання пратаколаў праваабаронцаў адправілі ноч у турму на Акрэсціна - да суду.

Паводле звестак праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя», у канцы мінулага тыдня ў Беларусі былі расстраляныя 25-гадовы Андрэй Жук і 30-гадовы Васіль Юзэпчук. Першы быў прызнаны вінаватым у разбойным нападзе і забойстве працаўнікоў СВК «Бальшавік-Агра», якія перавозілі грошы для выплаты зарплаты працаўнікам сельгаспрадпрыемства. Другога прысудзілі да вышэйшай меры пакарання за ўчыненне серыі забойстваў сталых жанчынаў у Берасцейскай вобласці.

Фота з архіва

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках